Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы
15:03
20.02.2026
Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы
Студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта далучыліся да Рэспубліканскай дыктоўкі па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы і Году беларускай жанчыны. У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культыры і навуцы Даніловіч Вячаслаў Віктаравіч.
Пры напісанні дыктанта "Беларускія жанчыны" удзельнікі змаглі адчуць энергію і самабытнасць беларускай мовы, пачуць мілагучнасць і меладычнасць беларускага слова, прадэманстраваць сваю любоў і павагу да гісторыі, культуры і духоўнай спадчыны нашай краіны.
Такія мерапрыемствы ўмацоўваюць сувязь з нацыянальнымі традыцыямі і з'яўляюцца важным укладам ва ўмацаванне культурнага патэнцыялу краіны.
________________________
Оставить сообщение: