Рекламный баннер 990x90px header-top
Валюта Дата знач. изм.
USD 15.04 75.85 1.12
EUR 15.04 89.26 0.75

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

14:48 20.02.2026
21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

20 лютага ў фае вучэбнага корпуса №2 ПалесДУ пад кіраўніцтвам загадчыцы кафедры Вольгі Фёдараўны Жылевіч была арганізавана імпрэза “Адкрываю нанова беларускае роднае слова…”.
Дацэнт кафедры лінгвістыкі і прафесійнай камунікацыі інжынернага факультэта Алена Аляксандраўна Ігнацюк парадавала прысутных чытаннем уласных вершаў. Вядучыя мерапрыемства пазнаёмілі ўсіх, хто далучыўся да свята, з цікавымі гістарычнымі і навуковымі фактамі пра беларускую мову, а таксама прапанавалі гасцям праверыць свае веды ў мовазнаўчай віктарыне.
У фае была арганізавана выстава прадметаў народнай творчасці беларусаў, а таксама прэзентацыя з выказваннямі беларускіх пісьменнікаў, мовазнаўцаў і дзеячаў культуры праважнасць роднай мовы.
________________________
23

Оставить сообщение:

Поделитесь новостями с жителями города
Если Вы стали свидетелем аварии, пожара, необычного погодного явления, провала дороги или прорыва теплотрассы, сообщите об этом в ленте народных новостей. Загружайте фотографии через специальную форму.
Полезные ресурсы
Рекламный баннер 728x90px center-bottom