Рекламный баннер 990x90px header-top
Валюта Дата знач. изм.
USD 14.04 76.25 0.72
EUR 14.04 89.14 0.87

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

09:00 20.02.2026
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З нагоды свята і ў падтрымку праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё”, аб’яўлены Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, бібліятэка прапануе вашай увазе выставы “Родная мова – бясцэнная спадчына” і “Беларуская палічка”, на якой прадстаўлены мастацкія творы лепшых беларускіх аўтараў. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць. Паводле ацэнак ЮНЕСКА, на сённяшні дзень 6 тысяч моў могуць страціць апошніх сваіх носьбітаў. Святочная дата заклікае беражліва і цярпіма ставіцца да культурных і моўных традыцый малых народаў планеты, умацоўваючы паразуменне і салідарнасць. Мілагучную, яскравую, блізкую сэрцу мову любіць кожны з нас, нягледзячы на тое, наколькі свабодна ён ваподае словам. Таму што мова гэтая - самая родная, і менавіта яна робіць беларуса беларусам. I верыцца, што наша мова будзе гучаць і ніколі не знікне з лінгвістычнай карты сусвету. Чытайце па-беларуску! Няхай гучыць родная мова! Азнаёміцца з кнігамі можна ў чытальнай зале і на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (вул. Пушкіна, 4, корп. № 3, аўд. 3332, 3221)
4

Оставить сообщение:

Поделитесь новостями с жителями города
Если Вы стали свидетелем аварии, пожара, необычного погодного явления, провала дороги или прорыва теплотрассы, сообщите об этом в ленте народных новостей. Загружайте фотографии через специальную форму.
Полезные ресурсы
Рекламный баннер 728x90px center-bottom